21.02.2024
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная.  Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота.

У дзіцячым садзе № 5 г. Бабруйска ка Дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны наступным мэтам: далучэнне дзяцей   дашкольнага ўзросту да багацця роднай мовы, фарміраванне каштоўных адносін да яе,  садзейнічанне папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве.

Цэлы тыдзень выхавальнікамі і настаўнікамі-дэфектолагамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы.  У сярэдніх і старшых групах прайшлі адкрытыя паказы заняткаў па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін". У другой малодшай группе арганізавана выстава сумесных малюнкаў бацькоў і дзяцей «Па старонках беларускіх народных казак». У сярэдніх і старшых группах прайшлі выставы патртэтаў беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі мастацкія  творы для дзяцей.   На  працягу тыдня  дзеці гулялі ў беларускія народня гульні, спявалі песні і калыханкі, расказвалі  вершы, малявалі любімых казачных герояў.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І,   можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.