Дашкольнае дзяцінства – залатая пара ў жыцці кожнага чалавека і, разам з тым, вялікі і адказны перыяд псіхічнага і інтэлектуальнага развіцця асобы. Менавіта ў гэтым узросце найбольш інтэнсіўна развіваюцца ўсе псіхічныя функцыі, фарміруецца здольнасць да складаных відаў дзейнасці, закладываецца агульны фундамент пазнавальных здольнасцей.
Гэта самы спрыяльны час для выяўлення і развіцця патэнцыяльных задаткаў у дзіцяці, закладзеных прыродай.
Казкі даюць маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім саім паэтычным ладам яны вучаць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яны садзейнічаюць развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яны ўмацоўваюць ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казкам дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Паважаныя зацiкауленыя бацькi, прапануем вам прыняць удзел у акцыі "ПАЧЫТАЕМ ДОМА РАЗАМ..." ў рамках гадавой задачы нашай дашкольнай установы і прачытаць дома са сваiмi дзеткамi беларускiя народныя казкi.
Фотаздымкі тут